Усе навіны

41-гадовы Хаакін анансаваў завяршэнне кар'еры ў канцы сезона

19 красавіка 2023, 19:40

41-гадовы паўабаронца «Беціса»  Хаакін Санчэс абвясціў, што завершыць прафесійную карʼеру ў канцы бягучага сезона.

Іспанец зʼяўляецца выхаванцам «Беціса», ён правёў за каманду 480 матчаў. Яшчэ Хаакін выступаў за» Валенсію «(218 матчаў)  «Фіярэнціну» (71) і «Малагу»  (70). Таксама на яго рахунку 51 гульня і 4 галы ў складзе нацыянальнай зборнай.

Хаакін зʼяўляецца трохразовым уладальнікам Кубка Іспаніі. У Ла Лізе ў яго актыве 615 выхадаў на поле-78 галоў і 67 выніковых перадач.

У бягучым сезоне хаўбек правёў 23 матчы, вызначыўшыся 1 мячом і 1 асістам.