Усе навіны

Гасперыні пакіне «Аталанту» летам з-за сапсаваных адносін з уладальнікамі клуба, ім цікавяцца «Джэноа» і «Тарына»

21 красавіка 2023, 12:56

Галоўны трэнер «Аталанты» Джан П'еро Гасперыні, хутчэй за ўсё, пакіне сваю пасаду ў канцы сезона.

Па дадзеных La Repubblica, прычынай гэтага зʼяўляюцца сапсаваныя адносіны з уладальнікамі клуба. Дзеючы кантракт італьянскага спецыяліста разлічаны да лета 2024-га, аднак бакі могуць спыніць супрацоўніцтва датэрмінова.

У прызначэнні Гасперыні ўжо зацікаўлены «Тарына» і «Джэноа», які ідзе зараз другім у Серыі Б.

«Аталанта» ў чэмпіянаце Італіі займае 7-ю пазіцыю пасля 30 тураў.