Усе навіны

Альфонса Дэвіс атрымаў пашкоджанне падкаленнага сухажылля ў матчы з «Майнцам»

23 красавіка 2023, 19:41

Крайні абаронца «Баварыі» Альфонса Дэвіс траўмаваўся ў матчы з «Майнцам» (1:3) у Бундэслізе.

Ён пакінуў поле на 9-й хвіліне сустрэчы. Лекары дыягнаставалі расцяжэнне мышцаў левага падкаленнага сухажылля. Мюнхенцы не ўдакладнілі тэрміны аднаўлення.

Дэвіс у гэтым сезоне забіў 3 мячы і аддаў 8 галявых у 38 матчах. Статыстыка 22-гадовага канадскага левага вінгбека тут.