Усе навіны

Паўла Дыбала: «Аднойчы мы ляцелі з Раналду на матч і я сказаў яму: «У дзяцінстве я практычна ненавідзеў цябе»

26 красавіка 2023, 14:46

Нападаючы «Ромы» Паўла Дыбала распавёў, што не любіў у дзяцінстве Крышціяну Раналду з-за сімпатыі да Ліянэля Месі.

«У Аргенціне існуе вялікае суперніцтва паміж Месі і Раналду. Аднойчы мы ляцелі з Крышціяну на матч, я сядзеў у канцы самалёта, ён крыху наперадзе.

У нейкі момант ён падышоў да мяне, мы крыху пагаварылі пра жыццё ў цэлым я сказаў яму: «У дзяцінстве я практычна ненавідзеў цябе».

Мы пасмяяліся, у нас заўсёды былі добрыя адносіны», – распавёў Дыбала ў інтэрв'ю DAZN.