Усе навіны

Дукса – першы ў гісторыі «Смаргоні» гулец з трыма ачкамі па «гол+пас» у адным матчы

27 красавіка 2023, 11:28

У матчы 5-га тура вышэйшай лігі, у якім «Смаргонь» дома абыграла «Слуцк» (3:2), паўабаронца «мядзведзяў» Мацвей Дукса аформіў у гэтым матчы 1+2 балы па сістэме «гол+пас». 20-гадовы гулец стаў першым футбалістам у гісторыі «Смаргоні», каму скарылася дадзенае дасягненне.

На дадзены момант у Дукса ўжо 3 забітыя мячы і 2 асісты ў 5 матчах чэмпіянату Беларусі – лепшы паказчык, сярод футбалістаў, якія трапляюць пад узроставы ліміт.

Адзначым, што пасля 5 тураў «Смаргонь» ідзе на 9-м месцы ў табліцы чэмпіянату з 6 баламі.