Усе навіны

Унаі Эмер: «З «Ньюкаслам» у АПЛ зараз ёсць топ-7 каманд. «Астан Віла» хоча стварыць топ-8»

28 красавіка 2023, 14:02

Галоўны трэнер «Астан Вілы» Унаі Эмеры агучыў задачу бірмінгемскага клуба.

«АПЛ – цяжкі чэмпіянат. Калі я быў у «Арсенале», у турніры быў сфарміраваны топ-4 каманд. Ужо тады казалі аб топ-6, які мы ўсе ведаем зараз.

Але з «Ньюкаслам» ужо ёсць топ-7. Нават мы жадаем далучыцца і быць восьмымі ў гэтай групе, стварыць топ-8.

«Астан Віла» павінна мець там месца. Эканамічная сіла клубаў АПЛ дазваляе мець і топ-8, і топ-10», – сказаў Эмеры.