Усе навіны

«Шахцёр» выплаціў доўг Юзапчуку

28 красавіка 2023, 17:35

«Шахцёр» і экс-абаронца каманды Раман Юзапчук заключылі міравое пагадненне. Пра гэта стала вядома падчас паседжання КДК АБФФ 28 красавіка.

Раней у клуба была запазычанасць перад футбалістам. У мінулым сезоне Юзапчук выступаў за «Шахцёр», у чэмпіянаце Беларусі згуляў 24 матчы, адзначыўшыся 1 асістам.

Зімой футбаліст перайшоў у маскоўскае «Тарпеда».