Усе навіны

Трэнер жаночай зборнай Беларусі Малееў пра лёсаванне Лігі нацый: «Лепш, чым класічны адбор на чэмпіянаты свету і Еўропы»

3 траўня 2023, 23:30

Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі Юрый Малееў падзяліўся меркаваннем пра лёсаванне Лігі нацый УЕФА.

Суперніцамі беларусак па групе стануць каманды Чэхіі, Славеніі і Босніі і Герцагавіны.

– На мой погляд, лёсаванне лепш, калі параўноўваць яе з класічным адборам на чэмпіянаты свету і Еўропы. Тады нам трапляліся каманды крыху іншага ўзроўню.

Здаецца, у гэтай групе зборная Чэхіі – фаварыт, але ўсё гэта трэба разглядаць асабліва ў плоскасці тэорыі, на паперы, як гаворыцца.

Практычна ж усё будзе вырашацца на футбольным полі. Сказаць, задаволены ці не такім жэрабем, нельга. Усё роўна ўсё залежыць ад нас, і каб зрабіць крок наперад, да гэтага старту трэба падысці падрыхтаваным.

– У мінулым адборачным цыкле супернічалі з Чэхіяй, зараз яны добра знаёмыя...

– Мне здаецца, у сучасным свеце складана нешта пра кагосьці не ведаць. Не ведаю, добра гэта ці не, але каманду Чэхіі сапраўды ведаем: і падбор гульцоў, і філасофію, і манеру гульні. А славенкі і баснійкі плюс-мінус аднаго ўзроўню, – сказаў Малееў.