Усе навіны

Іан Райт: «Свяціць лазерам на Мудрыка – гэта вельмі дробязна і бессэнсоўна»

5 траўня 2023, 18:15

Былы нападаючы «Арсенала» Іан Райт раскрытыкаваў фанатаў сваёй каманды, якія лазерам асляплялі вочы Міхаілу Мудрыку.

«Свяціць лазерам на Мудрыка – гэта вельмі дробязна і бессэнсоўна. Калі паглядзець на яго, то ўбачыце, як ён толькі атрымаўшы мяч робіць некалькі рухаў з ім. Пад кіраўніцтвам правільнага трэнера ён шмат чаго даб'ецца.

Мне проста крыўдна бачыць, як заўзятары «Арсенала» займаюцца падобнымі рэчамі. Я хвалююся, калі такое адбываецца», – сказаў Райт.