Усе навіны

Асімхен стаў самым рэзультатыўным афрыканцам у гісторыі Серыі А

7 траўня 2023, 23:02

«Напалі» дома перамог «Фіярэнціну» ў першым дамашнім матчы ў статусе чэмпіёна Італіі (1:0).

Адзіны гол на рахунку Віктара Асімхена. На 74-й хвіліне ён рэалізаваў пенальці. Нігерыец мог вызначыцца і ў пачатку другога тайма, але тады прамахнуўся з адзнакі.

Дзякуючы сённяшняму голу Асімхен выйшаў на чыстае першае месца ў спісе афрыканскіх бамбардзіраў Серыі А. Цяпер у актыве форварда «Напалі» 47 мячоў у чэмпіянаце Італіі, ён абышоў Джорджа Веа, у якога зараз на адзін менш.

Дзеючы прэзідэнт Ліберыі Джордж Веа выступаў за «Мілан» у перыяд з 1995 па 1999 год. Таксама Веа – адзіны афрыканскі футбаліст, якога ўзнагароджвалі «Залатым мячом».