Усе навіны

«Аль-Хілаль» хоча запрасіць Вераці, каб пераканаць Месі ў пераходзе

8 траўня, 15:50

«Аль-Хілаль» плануе падпісаць аднаклубніка Ліянэля Месі па «ПСЖ» Марка Вераці, каб пераканаць аргенцінца перайсці ў клуб.

Як паведамляе Get Football News France са спасылкай на журналіста Махамеда Бухафсі, Вераці разглядае магчымасць такога трансферу на фоне няўдалага сезону ў «ПСЖ», нягледзячы на тое, што летась падпісаў з парыжанамі новы кантракт да канца сезона 2025/26.

Раней саудаўскі клуб прапанаваў Леа выступаць разам са сваімі экс-партнёрамі па «Барселоне» Жордзі Альбай і Сэрджы Бускетсам.

У фінансавым плане «Аль-Хілаль» прапануе Месі самы дарагі кантракт у гісторыі футбола з зарплатай больш за 400 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў у год.