Усе навіны

Тоні Кроас: «Руні сказаў, што «Сіці» нас знішчыць? Яны казалі тое ж у мінулым сезоне. Тады мы выйгралі ЛЧ»

8 траўня 2023, 19:35

Паўабаронца «Рэала» Тоні Кроас пракаментаваў словы Уэйна Руні, які сказаў, што «Манчэстэр Сіці» знішчыць мадрыдскі клуб у паўфінале Лігі чэмпіёнаў.

Заўтра, 9 траўня, на «Санцьяга Бернабеу» пройдзе першы паўфінал ЛЧ «Рэал» – «Сіці».

«Абарона заўтра павінна быць добрай. Мы павінны забіваць мячы. Мы прывыклі гуляць у такіх матчах.

Руні сказаў, што «Сіці» нас знішчыць? Яны казалі тое ж у мінулым сезоне. Тады мы выйгралі Лігу чэмпіёнаў. На нас гэта не ўплывае. Мы ўжо дастаткова матываваныя. («Рэал» выбіў «Сіці» у паўфінале ЛЧ у мінулым сезоне – заўв.).

Мы чакаем вельмі моцны «Манчэстэр Сіці». Яны перажываюць добрыя часы.

Вінісіус Жуніёр? Ён яшчэ вельмі малады. Ён гулец, які робіць для нас розніцу, і яму ўсяго 22 гады. Ён нам вельмі памагае. Вінісіус павінен навучыцца захоўваць спакой пасля правакацый. Але арбітры павінны абараніць Вінісіуса, таму што гэта гулец, якога ўсё жадаюць бачыць на поле. Ён заслугоўвае абароны.

Падаўжэнне кантракту? Усё ідзе вельмі добрае. Гэта ўсё зразумела. Я не павінен пра гэта казаць.

Ці стаміліся гульцы? Не, у нас усё добра. Мы не будзем апраўдвацца. Ні ў якім разе мы не будзем стомленыя заўтра. Гэта немагчыма, мы будзем гуляць у паўфінале Лігі чэмпіёнаў.

Занадта шмат матчаў? Відавочна. Я ўжо казаў пра гэта некалькі гадоў таму назад. Занадта шмат турніраў. Яны не пытаюцца нас, гульцоў, рады мы гэтаму ці не.

«Сіці» – самая складаная каманда, з якой мы сустракаліся? Не ведаю. Мы згулялі шмат матчаў супраць якасных каманд, якія перамагалі нас. Я памятаю матч супраць «Аякса» (1:4). Не тое, каб ён быў самы цяжкі, але ў той дзень быў. Залежыць ад дня.

Джуд Белінгем? Гэта пытанне да клуба. У мяне няма аб'ектыўнага меркавання па ім, таму што я не глядзеў матчы дортмундскай «Барусіі», – сказаў Кроас на перадматчавай прэс-канферэнцыі.