Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «Пасля пяці перамог мiнскага «Дынама» няправільна было б кагосьці мяняць у складзе кардынальна»

8 траўня 2023, 23:41

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Шахцёрам» (1:0).

– Ды асабліва я ніяк не наладжваў. Рабяты і так разумелі. Я заўсёды кажу, што наша самая асноўная задача імкнуцца ў кожнай гульні да найвышэйшага выніку - да перамог. Але без страт не абыдзецца, гэта зразумела. І хлопцы гэта разумеюць. Выдатна мы перажылі гэтую сытуацыю.

Атрымалі пяць перамог адным складам і здарылася ў мінулым туры паражэнне. Таму вядома, трэба было тых хлопцаў, якія заслугоўваюць шанцу выйсці ў стартавым складзе, але з-за пэўных абставін у сувязі з тым, што мы пяць тураў выйгравалі, то няправільна было б кагосьці мяняць у складзе кардынальна. Таму ў нас добры баланс, у нас добрая абойма футбалістаў. У матчы з «Шахцёрам» зрабілі змены, значыць мы правільна зрабілі, – сказаў Скрыпчанка.