Усе навіны

Дэ Лаурэнціс вядзе перамовы з агентамі Асімхена наконт новага кантракта з «Напалі»

9 траўня 2023, 10:00

Прэзідэнт «Напалі» Аўрэліё Дэ Лаурэнціс мае намер падпісаць новую дамову з нападаючым Віктарам Асімхенам, паведамляе Radio Kiss Kiss Napoli.

Дэ Лаурэнціс знаходзіцца на стадыі перамоваў з агентамі футбаліста. Раней прэзідэнт заявіў, што «Напалі» не будзе разглядаць прапановы па Асімхене.

Неапалітанцы падпісалі Віктара ў 2020 годзе, яго дзейнае пагадненне разлічана да 2025 года. На працягу гэтага сезона гаворка ішла пра інтарэс да яго з боку «Манчэстэр Юнайтэд», «Баварыі», «ПСЖ» і «Чэлсі».

Асімхен у гэтым сезоне забіў 28 галоў і зрабіў 5 асістаў у 35 матчах. Статыстыка 24-гадовага нігерыйца тут.