Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «З Багай не адзін кавалачак хлеба разам дзялілі для таго, каб дасягаць поспехаў на футбольным полі. Але зараз мы ўжо ў іншай прафесіі»

9 траўня 2023, 23:21

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка расказаў пра адносіны з Аляксеем Багам.

«Сяброў няма на футбольным полі. З Аляксеем Анатольевічам [Багай] добрыя прафесійныя адносіны. Калісьці гулялі разам у адной камандзе. Не адзін кавалачак хлеба разам дзялілі для таго, каб дасягаць поспехаў на футбольным полі. Цяпер мы ўжо ў іншай прафесіі», – распавёў Скрыпчанка.