Усе навіны

Кейске Хонда пакінуў пасаду галоўнага трэнера зборнай Камбоджы

11 траўня 2023, 17:51

Японскі трэнер Кейске Хонда абвясціў пра спыненне супрацоўніцтва са зборнай Камбоджы.

«Праект з Камбоджай, які пачаўся ў 2018 годзе, скончыўся. Мне не ўдалося завяршыць апошні турнір з здавальняючым вынікам, але я хачу выкарыстоўваць досвед гэтага расчаравання ў наступны раз.

Камбаджыйскія гульцы павінны ведаць, што ім рабіць, а я з нецярпеннем чакаю сваёй будучыні. Дзякуй усім, хто нас падтрымліваў цягам 5 гадоў. Я іду далей», – напісаў Хонда ў сваім твітэры.

Нагадаем, кар'еру гульца 36-гадовы японскі спецыяліст завяршыў у пачатку мінулага года. Некаторы час Кейске сумяшчаў працу трэнерам і выступы ў ролі гульца.