Усе навіны

Манэ, хутчэй за ўсё, улетку вернецца ў АПЛ

16 траўня, 13:12

Вінгер «Баварыі» Сад'ё Манэ, хутчэй за ўсё, у летняе трансфернае акно пакіне каманду, інфармуе рэпарцёр Sky Фларыян Плеттэнберг.

Крыніца паведамляе, што мюнхенцы жадаюць прадаць сенегальца і чакаюць, што ён не захоча заставацца ў камандзе ў ролі гульца запасу.

З прычыны яго заробку ў 20 мільёнаў еўра ў год, АПЛ з'яўляецца найбольш рэалістычным варыянтам працягу кар'еры для Манэ.

Сенегалец перайшоў у «Баварыю» з «Ліверпуля» летам мінулага года. У гэтым сезоне на яго рахунку 12 галоў і 6 асістаў у 37 матчах.