Усе навіны

Генадзь Туміловіч: «Набіраю Байдачнаму: «Брат загінуў, дайце грошай». Узяў грошы – брату тэлефаную: «Ты загінуў, трубкі не падымай»

12 траўня, 13:32
2

Беларускі экс-футбаліст Генадзь Туміловіч распавёў, як схлусіў трэнеру Анатолю Байдачнаму пра смерць брата.

– [У 1998 годзе] выклікаюць у зборную – гуляць з Літвой у Вільні. Ну, так цікава, ### [блін], з Літвой гуляць – гэта ####### [кашмар]. Першы дзень, сабраліся [ў Беларусі], пасядзелі, выпілі, прыехалі на базу, усе ляглі спаць. Я ляжу і думаю: заўтра ў 8 раніцы ад’езд у Вільню, тут нагрузілі, туды зноў ехаць – навошта? Сабраўся і паехаў у горад, думаў, да 8 прыеду. Карацей, нажэрся я, усю ноч у казіно… 7 раніцы – разумею, што ўсё. Сувязі як такой не было, [мяне] спрабавалі дома знайсці, туды-сюды - ніхто нічога не ведае. Усё ў шоку, каманда з’ехала.

Карацей, я ніякі з раніцы, грошай няма, дома не з’явішся. А потым [тагачасная расійская каманда Туміловіча] «Жамчужына» гуляла ў Валгаградзе. Думаю: патэлефаную я [тагачаснаму трэнеру «Жамчужыны» Анатолю] Байдачнаму. Блін, я не ведаю нават, як гэта сказаць…

Карацей, набіраю: «Анатоль Мікалаевіч, брат загінуў у аўтакатастрофе, дайце грошай на пахаванне». ####### [афігенна] смешна? Сорамна. Але пакуль бухi быў, нi храна мне не сорамна было.

Байдачны: «Ой, мае спачуванні. Вазьмі ў [майго] сына [у Мiнску] грошы». Заязджаю, бяру грошы. Думаю: ну, на тры дні хопіць – да гульні ў Валгаградзе. Брату тэлефаную: «Братан, карацей, такая тэма: трубкі не падымай – ты загінуў». Ён кажа: «Ну, я разумею ўсё, але ты ўвогуле ##### [сорам страцiў]». [Маме тэлефаную:] «Мамуль, там зараз прэса пачне тэлефанаваць, калі што, скажы якім-небудзь жалобным галаском, што гэта нашы сямейныя пытанні і каб не лезлі».

Але тры дні ў Мiнску – а тут жа, як звычайна, мне трэба і ў казіно зайсці, і туды, і туды, і туды. Дзень-два-тры – зноў грошай няма. Я зноў да сына Байдачнага: «Пахавалі, ### [блін], дай на памінкі». Ну, там ужо сын усё зразумеў як бы. Але тату не расказаў.

Прылятаю ў Валгаград. Найцяжэйшы адхадняк, натуральна. Дзень гульні. Зразумела, што я гуляць не буду, але неяк на абед трэба з’явіцца. А я, як звычайна, у адзенні не пераборлівы. У мяне заўсёды ўсё чорнае – чорныя штаны, чорная кашуля. Ну, ### [блін], жалобны твар з бадуна рабіць не складана. Я так увайшоў у ролю, што заплакаў. Уся каманда спачувае: «Ген, ідзі ў нумар, табе прынясуць паесці. Адпачывай, пра гульню не думай».

Адыгралі, вяртаемся ў Сочы. І тут Байдачны – крык на ўсю базу: «Гэты дэбіл, ##### [блін], жывога брата пахаваў! Клічце гэтага вырадка сюды», – распавёў Туміловіч.