Усе навіны

Экс-гулец «Белшыны» Слабашэвіч: «Даведаліся, што матч мог быць дамоўным, толькі ў студзені. Я апошнія тры гульні сезона-2022 прапусціў праз траўму»

16 траўня 2023, 14:16

Экс-абаронца «Белшыны» Артур Слабашэвіч пракаментаваў рашэнне АБФФ пакараць гульцоў бабруйскага клуба па справе «Шахцёра».

Сам Слабашэвіч дыскваліфікаваны на 6 месяцаў і аштрафаваны на 7400 рублёў. Дыскваліфікацыя лічыцца ўмоўнай, калі выплаціць штраф да 9 чэрвеня.

«Акрамя аднаго чалавека, ніхто з футбалістаў «Белшыны» не датычны да арганізацыі дамоўнага матчу з «Шахцёрам». І то мы даведаліся, што матч мог быць дамоўным, толькі ў студзені. Я ўвогуле апошнія тры гульні сезона-2022 прапусціў праз траўму.

Што тычыцца стымулявання, то мне незразумела, чаму персанальна пакараныя гульцы толькі аднаго клуба, калі следчы камітэт [Лукашэнка] выявіў яшчэ некалькі выпадкаў фінансавага заахвочвання», – сказаў Слабашэвіч.

Нагадаем, КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы. Падрабязней пра справу «Шахцёра» можна даведацца па спасылцы ніжэй.