Усе навіны

Аляксандр Юрэвіч: «Не хочацца з-за нефутбольных рэчаў падымацца ў табліцы. Мне сказаць, што гэта прыемна і радасна?»

16 траўня, 18:34

Галоўны трэнер брэсцкага «Дынама» Аляксандр Юрэвіч падзяліўся меркаваннем аб справе «Шахцёра».

Пасля рашэння КДК АБФФ брэсцкая каманда ўзнялася з зоны вылету на 12-е месца. У актыве тры ачкі.

– Насамрэч нам не хочацца з-за нефутбольных рэчаў паднімацца ў табліцы. Мне сказаць, што гэта прыемна і радасна? Не. Мы ў любым выпадку будзем даказваць на полі, што можам паказваць годную гульню.

Я ўпэўнены, што ў зоне вылету мы не будзем. Настройваю каманду на тое, што пасля заканчэння сезона мы будзем недзе ў сярэдзіне. Фізічна мы не абвыклі гуляць у актыўны футбол.

Думаю, што яшчэ і няўдалы старт псіхалагічна згуляў дрэнную ролю для калектыва. Тут комплекс праблем. Дадаць выкананне ў заключнай фазе нападаў і ўсё будзе атрымлівацца. Перамогi к нам рана ці позна прыйдуць, – сказаў Юрэвіч у эфіры праграмы «Спорт-кадр»..

Нагадаем, КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы. Падрабязней пра справу «Шахцёра» можна даведацца па спасылцы ніжэй.