Усе навіны

Капленка пра справу «Шахцёра»: «Выйгралі нас у кабінеце, але на полі цяжка абыграць нас»

16 траўня, 19:10

Паўабаронца «Шахцёра» Мікіта Каплёнка падзяліўся меркаваннем пра рашэнне КДК АБФФ.

– Ніхто не чакаў такога рашэння. Як той казаў, выйгралі нас у кабінеце, але на поле нас цяжка абыграць. Будзем змагацца, вылазіць з гэтай сітуацыі. Пастараемся годна выйсці з яе, – сказаў Капленка ў эфіры праграмы «Спорт-кадр».

Нагадаем, КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы. Падрабязней пра справу «Шахцёра» можна даведацца па спасылцы ніжэй.