Усе навіны

Салановіч з «Белшыны» пра 2600 долараў штрафу ад АБФФ: «Не аплацім за 30 дзён – сума падвоіцца, будзе бан, пакуль яе не выплаціш»

17 траўня, 15:45

23-гадовы абаронца «Белшыны» Уладзіслаў Салановіч пракаментаваў атрыманы ад КДК АБФФ па справе «Шахцёра» штраф у 7,4 тысячы рублёў (2,6 тысячы долараў), у выпадку нявыплаты якога будзе забанены на паўгода.

– Калі апеляцыю не задаволяць, як будзеш выплачваць штраф?

– Сума ў прынцыпе немаленькая. Прыйдзецца даставаць грошы і раскашэльвацца. Як зразумеў, у любым выпадку давядзецца плаціць. Калі не выплацім зараз, штраф будзе ў падвойным памеры. Адкуль гэта, таксама незразумела.

– А дзе сказана пра падвойны памер? У прэс-рэлізе АБФФ гэтага няма.

– Да нас у клуб прыйшла папера. У ёй гаворыцца, што калі цягам 30 дзён мы не аплацім штраф, то сума падвоіцца. Я буду вінен не 7400, а 14800. І пры гэтым яшчэ і не змагу гуляць. І пакуль не выплачу падвойную суму, бан будзе вісець, – распавёў Салановіч.