Усе навіны

Абаронца «Белшыны» Салановіч: «На паседжанне КДК Гомзе жартам сказалі дзякуй»

17 траўня, 18:25

Абаронца «Белшыны» Уладзіслаў Салановіч распавёў пра размову з Дзмітрыем Гомзай.

– Ці звязваўся ты з Гомзай пасля таго, як даведаўся, што гульня з «Шахцёрам» была дагаварной?

– На сувязь з ім не выходзіў. Мы бачыліся толькі ў федэрацыі, калі ездзілі на паседжанне КДК. Жартам сказалі яму дзякуй. Але нічога ў яго не пыталіся. Сэнс ужо гэта рабіць? – сказаў Салановіч.

Нагадаем, што 11 траўня стала вядома, што Дзмітрый Гомза быў абвешчаны АБФФ персонай нон-грата і павінен выплаціць штраф у памеры 37 тысяч беларускіх рублёў (больш за 13 тысяч долараў).