Усе навіны

Хацкевіч пра 2020-ы: «У «Ротары» забаранялі выказвацца пра пратэсты, нібыта мне пішуць тэксты. Адказаў, што, мабыць, пара разыходзіцца»

21 траўня 2023, 13:24

Аляксандр Хацкевіч у інтэрв'ю Аляксандру Івуліну для Youtube-канала «ЧестнОК» успомніў, як перажываў падзеі 2020 года ў Беларусі, а таксама пра тое, як да яго пазіцыі паставіліся ў «Ротары».

«Тыя падзеі, якія былі ў 2020 годзе паказалі, што народ не абыякавы да таго, што адбываецца ў краіне.

Я тады, знаходзіўся ў Расіі, працаваў. Тады з мамай часта меў зносіны, яна усё гэта бачыла. Яна бачыла з балкона, як гэтыя разганяліся дэманстрацыі. Яна кажа, іх так б'юць моцна. Ну, я кажу, ну, дык гэта хіба нармальна? Яны ж выйшлі не са зброяй, яны выйшлі выказаць сваё меркаванне. Але сілавым шляхам усё гэта было задушана, таму я выказаўся. І ў тым жа Валгаградзе да мяне падышоў спартыўны дырэктар і кажа: «Ты больш не выказвайся». Я кажу: «У чым наогул пытанні нейкія да мяне, ці ў чым праблема?» Ён кажа: «Не, табе нельга выказваць сваё меркаванне». Я сказаў, што калі нельга выказваць, тады відаць, нам пара ўжо разыходзіцца. Таму што ў мяне ёсць сваё меркаванне, і я гэта ўсё казаў. Ён казаў, з такой рыторыкай, што мяне прымушае хтосьці гэта казаць, што мне піша хтосьці тэксты, Што мне хтосьці там усё гэта прадусуе.

Насамрэч у іх такое меркаванне. Яны ўсе ходзяць у сініх пінжачках, усе ходзяць у чырвоных гальштуках, у іх ва ўсіх гэтая «Адзіная Расія». Яны ўсе там таксама аднолькава думаючыя. Там іншае меркаванне, іншае выказванне, якое не кладзецца на іх нейкія канспекты або аспекты, усё што заўгодна, то значыць, ты вораг.

Цяжка ўсё гэта было. І бачыць, і чуць, і рэакцыя сваякоў на гэта, што чаго яны туды выходзяць, хай сядзяць дома. У нас усё добрае, у нас усё добра. Я кажу, вось вы былі на выбарах? Яны кажуць, не, мы не хадзілі. Тады хто там тыя пад дзевяноста адсоткаў? І мы бачылі, гэта ж не толькі ў Мінску, па ўсёй Беларусі. Дык хто ж усё ж такі галасаваў?» – падзяліўся Хацкевіч.