Усе навіны

Варатар «Энергетыка-БДУ» Кляшчук пра справу «Шахцёра»: «Зразумела, што гэты ўдар на нас адбіўся, але мы стараемся не згаджацца, змагацца яшчэ больш»

23 траўня 2023, 09:58
1

Брамнік «Энергетыка-БДУ» Станіслаў Кляшчук распавёў пра настрой у камандзе пасля рашэння КДК АБФФ.

«Мы імкнемся найперш не згаджацца. Змагацца яшчэ болей. Зразумела, што гэты ўдар на нас адбіўся. Але хлопцы ўсё роўна матываваныя. Ніхто не апускае рукі. Усе працуюць далей», – распавёў Кляшчук.

Нагадаем, 11 траўня КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы. Падрабязней пра справу «Шахцёра» можна даведацца па спасылцы ніжэй.