Усе навіны

Патрысія Ламана: «Да прапановы «Мінска» я ўвогуле не ведала, што Беларусь існуе»

23 траўня 2023, 10:50

Нападаючая «Мінска» Патрысія Ламана пасля паражэння ад «Дынама-БДУФК» (0:1) у 10-м туры чэмпіянату Беларусі падзялілася ўражаннямі пра жыццё ў Мінску.

Калі шчыра, да таго, як мне зрабілі прапанову, я ўвогуле не ведала, што такая краіна існуе. Мінск, у параўнанні з маім родным горадам, даволі маленькі, але ўсё роўна вельмі прыгожы. Калі б мне прапанавалі прайсці праз гэта яшчэ раз, праз тыя выпрабаванні, што мяне чакалі на шляху, я б зрабіла гэта не задумваючыся.

Узровень лігі можа не самы сур'ёзны, але топ 3-4 каманды вельмі моцныя.

Не буду хлусіць, перад гэтай гульнёй я вельмі нервавалася. Важная гульня не толькі для мяне, але і каманды ў цэлым. На жаль, выступіла сёння не вельмі добра, падвяла партнёраў па камандзе і трэнера, – распавяла Ламана.