Усе навіны

Дзмітрый Сялюк: «Мiнскае «Дынама» стала б чэмпіёнам, нават калі б трэніравала мая бабуля. Скрыпчанка не павінен працаваць у такіх вялікіх клубах»

23 траўня, 12:13
12

Футбольны агент Дзмітрый Сялюк выказаўся пра галоўнага трэнера мінскага «Дынама» Вадзіма Скрыпчанку.

«Быў у яго ва «Урале» мой Канатэ. Гэтак жа не гуляў у аснове, на 5 хвілін выходзіў. Але за другую каманду ўвесь час забіваў. А цяпер ён у «Ахмаце», і многія топ-клубы свету хочуць купіць яго за вялікія грошы.

Такія людзі, як Скрыпчанка, гэта маё перакананне, не павінны працаваць у такіх вялікіх клубах, як «Дынама». Гэта трэнер, які не думае пра тое, каб клуб зарабляў. Возьмем «Гомель». Я прывёў туды Сору, яны зарабілі 125 тысяч эўра. Быў яшчэ Канатэ, Адэола і іншыя. Ён жа набраў сабе беларусаў, гульцоў зборнай і ўсё. А каго з гэтай каманды яны за грошы некуды прададуць? Ды нікога! Больш за тое, сёння, нават калі мая бабуля трэніравала б мінскае «Дынама», яны ўсё роўна сталі б чэмпіёнамі! У першую чаргу дзякуючы рабоце кіраўніцтва клуба, а не ўзроўню майстэрства галоўнага трэнера. Вось згуляюць яны зараз у еўракубках, і мы паглядзім, чаго варты гэты трэнер», – сказаў Сялюк.

Паказаць яшчэ 12