Усе навіны

Скрыпчанка пра мiнскае «Дынама»: «Добра мець абойму такіх матываваных футбалістаў, моцных асоб»

23 траўня 2023, 20:01

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка падзяліўся меркаваннем пра каманду.

Пасля 9-га туру «Дынама» займае першае месца ў табліцы.

– Вельмі добра мець абойму такіх матываваных футбалістаў, моцных асоб. Вельмі ўдзячны хлопцам, што яны ставяцца з разуменнем да канкурэнцыі. Да таго, што нехта не трапляе ў стартавы склад.

У нас адзіны механізм, і мы працуем на агульны вынік. Тыя хлопцы, якія сёння не выйшлі на поле, магчыма, з'явяцца заўтра і павінны трымаць узровень каманды для дасягнення выніку, - сказаў Скрыпчанка.