Усе навіны

«МЮ» і «Лідс» правядуць «Дэрбі руж» у сталіцы Нарвегіі

25 траўня, 15:05

«Манчэстэр Юнайтэд» у сваім інстаграме анансаваў таварыскі матч з «Лідсам» у рамках міжсезоннай падрыхтоўкі да наступнага сезону.

Гульня адбудзецца 12 ліпеня ў Осла, на стадыёне «Улевал», дзе свае дамашнія матчы праводзіць нацыянальная зборная Нарвегіі.

Фота: «Манчэстэр Юнайтэд»

Супрацьстаянне «Манчэстэр Юнайтэд» і «Лідса» таксама вядома як «Дэрбі руж». У наступным сезоне АПЛ вочная гульня паміж «чырвонымі д'ябламі» і «паўлінамі» можа не адбыцца, бо за тур да канца сезона «Лідс» знаходзіцца на перадапошнім месцы.