Усе навіны

Зідан адхіліў прапанову «Аль-Насра» – ён мог зарабіць 150 млн еўра за 2 гады

25 траўня, 23:30

Французскі трэнер Зінедзін Зідан адмовіўся ўзначальваць «Аль-Наср» з Саудаўскай Аравіі, за які выступае Крышціяну Раналду.

Як паведамляе Footmercato, Зыдан адхіліў прапанову з заробкам у 75 мільёнаў у год – клуб быў гатовы падпісаць з ім кантракт на 2 сезоны.

Зінедзіну не спадабаўся варыянт з праектам на Блізкім Усходзе, ён хоча працаваць у камандзе з топ-5 ліг.

«Аль-Наср» у гэтым сезоне звольніў Рудзі Гарсію. Цяпер клуб ідзе другім у табліцы і адстае ад лідара на 3 ачкі за 2 туры да фінішу.