Усе навіны

Еры Міна развітаўся з «Эвертанам»

28 траўня, 14:53

Цэнтральны абаронца «Эвертана» Еры Міна пакідае клуб.

28-гадовы калумбіец аб'явіў, што сённяшні матч з «Борнмутам» у заключным туры АПЛ стане яго апошнім у футболцы ліверпульскага клуба.

Міна выступаў за «Эвертан» з лета 2018 года, прыйшоўшы з «Барселоны».

На рахунку футбаліста 9 галоў і 1 асіст у 98 матчах за «Эвертан».