Усе навіны

Брамнік «ПСЖ» Рыка да гэтага часу ў цяжкім стане і падлучаны да апаратаў штучнага дыхання

31 траўня, 15:18

Севільскі шпіталь прадаставіў абноўленую інфармацыю пра бягучы стан брамніка «ПСЖ» Серхіа Рыка. Нагадаем, іспанскі галкіпер быў тэрмінова шпіталізаваны пасля падзення з каня.

«Пацыент усё яшчэ знаходзіцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі Універсітэцкай бальніцы Вірхен-дэль-Росіа пасля траўмы галавы.

Ён знаходзіцца пад назіраннем рэаніматолагаў і пад дзеяннем седатыўных прэпаратаў. Яго агульны стан цяжкі, але стабільны», — гаворыцца ў афіцыйным прэс-рэлізе.

Больш дакладны дыягназ чакаецца ў найбліжэйшыя гадзіны.