Усе навіны

Люка Эрнандэс хоча пакінуць «Баварыю»

1 чэрвеня, 18:36

Абаронца «Баварыі» Люка Эрнандэс хоча пакінуць клуб ужо летам, нягледзячы на кантракт да 2024 года, паведамляе журналіст Максіміліян Кох.

27-гадовага француза спакушае прапанову «ПСЖ», які, па чутках, узгадніў з гульцом умовы кантракту на 4-5 гадоў.

Раней паведамлялася, што мюнхенцы не збіраюцца адпускаць футбаліста.

Клуб нават прапанаваў гульцу падпісаць новы кантракт да 2027 года, але, як адзначае L'equipe, у француза няма жадання заставацца.

Нагадаем, у 2019 годзе дзейныя чэмпіёны Германіі набылі Эрнандэса ў «Атлетыка» за 80 млн еўра.

У лістападзе гулец парваў крыжападобную звязку калена на ЧС-2022, праз што будзе па-за гульнёй да канца сезону.