Усе навіны

Апеляцыйны камітэт АБФФ пакінуў у сіле ўсе рашэнні па справе «Шахцёра» (football.by)

1 чэрвеня, 20:59

Сёння ў Доме футбола прайшло пасяджэнне апеляцыйнага камітэта АБФФ па справе «Шахцёра».

Як паведамляе football.by, усе рашэнні прынятыя 11 траўня КДК засталіся ў сіле.

Адзначым, зараз клубы і футбалісты для абскарджання вердыкта могуць звярнуцца ў футбольны арбітраж, затым – Спартыўны арбітражны суд у Лазане (CAS).

Паводле інфармацыі football.by, некаторыя фігуранты справы «Шахцёра» маюць намер дайсці і да гэтай інстанцыі.

Нагадаем, 11 траўня КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы. Падрабязней пра справу «Шахцёра» можна даведацца па спасылцы ніжэй.