Усе навіны

Уладзімір Нявінскі: «Яшчэ пазаўчора раніцай не ведаў, дзе канкрэтна будзе праходзіць гульня з «Белшынай»

3 чэрвеня, 20:21
1

Галоўны трэнер «Гомеля» Уладзімір Нявінскі падзяліўся меркаваннем пра матч з «Белшынай» (2:0) у 11-м туры чэмпіянату Беларусі.

– Няпростая гульня. Няпросты супернік. Мы рыхтаваліся. Мінулая гульня для суперніка атрымалася няўдалай, але пры гэтым яны забілі 3 мячы «Шахцёру» (3:7). Таму рабілі акцэнт на тое, што ў атацы ў іх індывідуальна-моцныя футбалісты, якім не трэба даць праявіць свае найлепшыя якасці. У нас атрымалася.

У атацы ў нас былі моманты, каб перамагчы буйней. Думаю, перамога заканамерная і па справе.

– Матч быў перанесены з Бабруйска ў Гомель. Вялікая для вас перавага?

– Не бачу ніякай перавагі. Яшчэ пазаўчора не ведаў, дзе канкрэтна будзе праходзіць гульня. Адзінае, што ведаў: мы ў суботу гуляем з «Белшынай» у 15:00. Пазаўчора раніцай было складана спланаваць папярэднюю трэніроўку: дзе і якім чынам. Даведаўся аб пераносе толькі ў другой палове чацвярга. Як разумею, мы проста памяняліся з Бабруйскам правам праводзіць матчы дома.

– Здаецца, былі іншыя варыянты...

– Ведаеце, мне гэта так нецікава. Мне і без гэтага хапае галаўнога болю, – сказаў Нявінскі.