Усе навіны

Павел Савіцкі стаў найлепшым бамбардзірам «Нёмана» ў гісторыі ЧБ

4 чэрвеня, 17:44

Паўабаронца «Нёмана» Павел Савіцкі аформіў дубль у матчы з «Іслаччу» ў 11-м туры чэмпіянату Беларусі. Такім чынам Савіцкі стаў найлепшым бамбардзірам «Нёмана» ў гісторыі ЧБ – на рахунку футбаліста 69 галоў за гродзенскі клуб.

Да 4 чэрвеня найлепшым бамбардзірам «Нёмана» у вышэйшай лізе быў Дзмітрый Кавалёнак з 68 галамі.

У гэтым сезоне Савіцкі адыграў 8 матчаў і вызначыўся 5 галамі. Статыстыка гульца тут.