Усе навіны

«Ювентус» заваяваў пуцёўку ў кваліфікацыю ЛК

5 чэрвеня, 11:00

«Ювентус» у заключным туры Серыі А перамог «Удынезэ» – 1:0.

Дзякуючы гэтай перамозе каманда Масіміліяна Алегры атрымала права згуляць у плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

Аднак раней паведамлялася, што УЕФА выключыць «Ювентус» з еўракубкаў на адзін год, калі каманда кваліфікуецца туды.

«Юве» з 62 ачкамі ў актыве фінішаваў сёмым у чэмпіянаце Італіі (пуцёўка атрымана за кошт таго, што «Інтэр» з трэцяй пазіцыі заваяваў Кубак Італіі). З каманды было знята 10 балаў за фінансавыя махінацыі. Маючы 72 ачкі, каманда фінішавала б у топ-4 і кваліфікавалася ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў.

У групавым этапе Лізе чэмпіёнаў ад Італіі выступяць «Напалі», «Лацыа», «Інтэр» і «Мілан». У групе Лізе Еўропы – «Аталанта» і «Рома».

Яшчэ адным удзельнікам ЛЕ ад Італіі можа стаць «Фіярэнціна», якая ў фінале Лігі канферэнцый сустрэнецца з «Вэст Хэмам» (7 чэрвеня). У Серыі А яна 8-я.