Усе навіны

Сяргей Сасноўскі: «Гледзячы на БАТЭ, зразумела, як хоча гуляць трэнер. Не хапае проста балаў»

5 чэрвеня, 21:38

Беларускі спецыяліст, экс-абаронца БАТЭ Сяргей Сасноўскі падзяліўся меркаваннем аб няўдалым выступленні БАТЭ. На працягу апошніх пяці матчаў запар барысаўчане не перамагаюць. Каманда займае пятае месца.

– Гледзячы на БАТЭ, зразумела ў што хоча гуляць трэнер, у што гуляе каманда. Гэта не проста ўдар наперад, а структура, якасць, выканаўцы. Не хапае проста балаў. Усім бачна, што іх не хапае. Так, былі дурныя памылкі. Магчыма, адбіліся траўмы, – сказаў Сасноўскі ў эфіры праграмы «На грани фола».