Усе навіны

Гулец «Івацэвічаў» Ачы-Кан: «У Нігерыі, калі каманда прайграе, часам аўтобус можа з'ехаць»

8 чэрвеня, 21:19

Гулец «Івацэвічаў» (Д3) Антоніа Ачы-Кан распавёў пра футбол у Нігерыі.

– Ці можна параўнаць стыль гульні ў Беларусі і Нігерыі?

– Ох, у Нігерыі табе могуць зламаць нагу. На полі шмат фізічнай барацьбы, усе футбалісты з вельмі моцнымі косткамі, усе эмацыйныя.

І калі каманда прайграе, часам аўтобус можа з'ехаць – і тады даводзіцца вяртацца дадому пешшу, каб гэта дапамагло табе не прайграць наступны матч.

У Беларусі футбол больш тэхнічны, ён не кіруецца прынцыпам «зрабі або памры», – сказаў Ачы-Кан.