Усе навіны

Раман Бягуноў: «Чэмпіянат Беларусі становіцца слабейшым. Адбіваецца фінансавая сітуацыя, да нас не могуць прыехаць моцныя легіянеры»

10 чэрвеня, 10:12
1

Абаронца мінскага «Дынама» Раман Бягуноў выказаўся пра ўзровень чэмпіянату Беларусі.

– Ты даўно выступаеш у нашым чэмпіянаце. Як ацэніш дынаміку, яна ўвогуле ёсць?

– На мой погляд ён становіцца слабейшым. Калі б ён станавіўся мацнейшым – футбалісты не з'язджалі б масава. Адбіваецца фінансавая сітуацыя, да нас не могуць прыехаць моцныя легіянеры, якія будуць даваць вынік і цягнуць мясцовых хлопцаў за сабой.

– Цябе не бянтэжыць, што нашы наймацнейшыя футбалісты едуць масава ў Казахстан, дзе ўзровень футбола заўсёды быў супастаўны з нашым?

– Напэўна гэта і ёсць паказчык таго, што ў нас нешта ідзе не так. Раней у бок Казахстана асабліва не глядзелі, а зараз там беларусы ледзь не ў кожнай камандзе. З гэтага таксама варта рабіць пэўныя высновы, – сказаў Бягуноў.