Усе навіны

Матч «Энергетык-БДУ» – «Белшына» наведала найменшая колькасць гледачоў у ЧБ-2023

11 чэрвеня, 23:52
1

У нядзелю, 11 чэрвеня, у матчы 12-га тура чэмпіянату Беларусі «Энергетык-БДУ» згуляў унічыю з «Белшынай» (0:0). Паядынак, які прайшоў у Барысаве на стадыёне «Гарадскi», згодна з пратаколам наведалі 105 чалавек.

Да гэтага найменшую колькасць гледачоў наведалі матч 10-га тура, у якім «Нафтан» у Віцебску саступіў «Іслачы» (0:1). Тады ў пратаколе зафіксавалі лічбу 160 чалавек.

Папярэдні раз менш было ў 30-м туры ЧБ-2021 – 100 чалавек на паядынку «Iслач» – «Энергетык-БДУ» ў Маладзечне.