Усе навіны

Ігар Кастроў: «Некалькі год таму ніхто б не паверыў, што БАТЭ можа ісці 5-м. Цяпер гэта рэальнасць»

13 чэрвеня, 10:01
13

Малдаўскі паўабаронца «Славіі» Ігар Кастроў падзяліўся меркаваннем пра узровень чэмпіянату Беларусі.

– Вы ўжо шмат гадоў гуляеце ў Беларусі. Якім вам зараз бачыцца ўзровень беларускай вышэйшай лігі?

– Чэмпіянат стаў больш роўным. Зразумела, на гэта паўплывалі і разнастайныя ліміты. З'ехалі многія моцныя легіянеры. Цяпер кожны можа абгуляць кожнага.

Яшчэ некалькі гадоў таму ніхто б не паверыў, што БАТЭ можа ісці на 5 месцы. А зараз гэта рэальнасць.

– У вас від на жыхарства ў Беларусі. Нейкія далейшыя планы звязваеце з нашай краінай?

– Так, у мяне ёсць від на жыхарства, але пакуль не магу дакладна сказаць застануся я ў Беларусі ў далейшым ці не. Час пакажа, – сказаў Кастроў.