Усе навіны

Піке згуляе ў дабрачынным матчы ў падтрымку Украіны

14 чэрвеня, 11:51

Былы абаронца «Барселоны» Жэрар Піке прыме ўдзел у дабрачынным матчы Game4Ukraine у падтрымку Украіны, які адбудзецца 5 жніўня ў Лондане на «Стэмфард Брыдж».

Нагадаем, што гульцоў у свае каманды сярод заяўленых футбалістаў і знакамітасцей будуць выбіраць Аляксандр Зінчанка і Андрэй Шаўчэнка.

Вядома, што каманду Зінчанкі ўзначаліць былы галоўны трэнер «Арсенала» Арсен Венгер.