Усе навіны

«Чэлсі» гатовы ўключыць у здзелку па Кайседа некалькіх сваіх гульцоў

15 чэрвеня, 20:03

Уладальнік «Брайтана» Тоні Блюм просіць 120 млн фунтаў за паўабаронцу каманды Мойсэса Кайседа, паведамляе Мэт Лоу.

«Чэлсі», каб збіць кошт, гатовы ўключыць у здзелку некалькіх сваіх футбалістаў, магчыма нават Конар Галахера.

Нягледзячы на тое, што клубу не ўдалося трапіць у еўракубкі, лонданцы вераць, што Кайседа будзе не супраць трансферу, калі камандам атрымаецца дамовіцца па суме трансферу.

Раней паведамлялася, што трансфер Кайседа павінен абыйсціся патэнцыйным пакупнікам не больш, чым у 70-80 млн фунтаў.

Сам Мойсэс жадае атрымаць новы выклік, і «Брайтан» не будзе ўтрымліваць гульца пры наяўнасці адпаведнай прапановы.