Усе навіны

Мікалай Хадасевіч: «Кандрацьеў – закладнік. У федэрацыі здзекуюцца і над трэнерам, і над зборнай»

17 чэрвеня 2023, 13:25

Беларускі журналіст Мікалай Хадасевіч на сваім YouTube-канале «Hodasevich-LIVE» пракаментаваў паражэнне зборнай Беларусі ад Ізраіля (1:2) у адборы на Еўра-2024.

«Мы прыходзім да аднаго простага моманту, дзе Георгій Кандрацьеў не можа перамагчы на чале зборнай 16 матчаў, і ён кожны раз застаецца.

Рэальна раз'юшваюць усякія паездкі на нейкія матчы, дзе вы жадаеце перамагаць і не перамагаеце тамака 15 матчаў. Гэта выглядае ўжо напэўна проста ржачна, што ўвогуле ў інтэрнэце і адбываецца. Проста калі вы пакідаеце галоўнага трэнера, які столькі не можа выйграць, вы проста смешныя. Так, смешныя ад пачатку і да канца.

Больш за тое на гэтым тыдні мы даведаемся, што гэты смех пад сабой тоіць яшчэ нейкія акалічнасці. Бо акрамя набраных чатырох ці шасці ачкоў Георгій Кандрацьеў яшчэ выступае раптам чалавекам, які трапіў у заложнікі. Гэта значыць, ён кажа, што я хацеў сыходзіць разам з Мархелем, але потым мяне прымусілі [застацца]. Ну ці як зʼявіліся інсайды пра тое, што паставілі перад выбарам, ці ты будзеш кіраваць нацыянальнай зборнай, ці...

Але вось гэтага не хацелася б. Якія б у мой адрас пагрозы ад Георгія Кандрацьева ў свой час не ішлі, мне не хацелася б, каб там давесці чалавека да якога-небудзь інсульту, няхай жыве і жыве і разумее ўвогуле, які перыяд ён пражывае ў сваім жыцці разам са зборнай Беларусі.

Але вось тут ён атрымліваецца ўжо закладнікам, ці ты будзеш працаваць з нацыянальнай зборнай, ці ты атрымаеш забарону на, скажам, дзейнасць у беларускім футболе. І тут, увогуле, так змяняецца, што вы ўвогуле здзекуецеся: здзекуецеся над галоўным трэнерам, вы здзекуецеся з зборнай, з якой вісіць рэальны праклён», – сказаў Хадасевіч.