Усе навіны

Кандрацьеў не хацеў узначальваць зборную пасля Мархеля, але Кавальчук прыгразіў, што пры адмове трэнер не знойдзе працу ў футболе

14 чэрвеня, 13:05
2

Як стала вядома «Трыбуне», Георгій Кандрацьеў не хацеў вяртацца на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі пасля адстаўкі экс-трэнера каманды Міхаіла Мархеля ў 2021-м годзе. Ён таксама збіраўся пайсці. Але ў АБФФ былі настроеныя захаваць Кандрацьева.

Па аповядах крыніц «Трыбуны», у федэрацыі хацелі, каб камандай і далей кіраваў трэнер, які будзе выконваць каманды з Дома футбола. Куратар зборных Юры Вяргейчык звярнуўся з просьбай паўплываць на Кандрацьева да міністра спорту Лукашэнка Сяргея Кавальчука. Ён прапанаваў Кандрацьеву выбар: ці праца са зборнай, ці ў беларускім футболе знайсці іншае месца яму наўрад ці ўдасца.