Усе навіны

Сяргей Гурэнка стаў галоўным трэнерам «Уфы» з Д3 Расіі

17 чэрвеня, 16:05
4

Як паведамляе прэс-служба «Уфы», Сяргей Гурэнка ўзначаліў клуб з Башкартастана.

Нагадаем, што апошнім месцам працы 50-гадовага спецыяліста быў «Шахцёр», з якім Гурэнка працаваў у 2021 годзе.

Да гэтага ў 2017-2018 і 2019-2020 гадах ён узначальваў мінскае «Дынама».

Адзначым, што па выніках розыгрышу Д2 Расіі «Уфа» фінішавала ў зоне вылету і ў наступным сезоне будзе выступаць у Д3.