Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «У мінскага «Дынама» шмат хлопцаў, у якіх недахоп гульнявога тонусу»

18 чэрвеня, 18:01

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка падзяліўся меркаваннем пра спарынг з «Мінскам» (2:1).

– У першую чаргу мы пераследвалі наступную мэту: запоўніць гэтую міжнародную паўзу добрым спарынгам. «Мінск» адгукнуўся на прапанову. Зразумела, што дзве сталічныя каманды на месцы і з пункту погляду лагістыкі вельмі зручна. Плюс да ўсяго бачым, што добрыя ўмовы былі для футбола. Сёння поле ў дзівосным стане.

Таму думаю, што і нам, і «Мінску» вельмі важна было сёння правесці таварыскі матч. Лічу, што ён атрымаўся з пункту гледжання напалу нават у такое спякотнае надвор'е. Рабяты імкнуліся, абедзве каманды паказалі добры ўзровень гульні.

Другая мэта – гэта падрыхтоўка да наступнага суперніка. У будучым туры мы згуляем супраць «Смаргоні», і сёння нам прыйшлося ў пазіцыйным нападзе праводзіць шмат часу, але, напэўна, і ў наступным паядынку мы будзем таксама ініцыятывай валодаць і вось тут вельмі важна было, каб нам супрацьстаяў супернік, які будзе, можа больш ад абароны дзейнічаць, што ў прынцыпе сёння і адбылося.

Адзначу, перамога – гэта заўсёды прыемна. Вядома, калі браць па выніку, то першы тайм больш цэласны быў у плане гульні і ў плане дасягнення выніку. Другі, нажаль, калі так асобна ўзяць мы саступілі з лікам 0:1.

У канцоўцы атрымалі вельмі шмат сітуацый, у якіх можна было больш эфектыўна праводзіць свае атакі, але душыла спякота. Яшчэ раз скажу, што гэта і цярпенне, і характар у такіх умовах адыграць 90 хвілін.

У нас шмат хлопцаў, у якіх недахоп гульнявога тонусу і гульнявога часу: нехта пасля траўмы, нехта пасля нейкіх іншых сваіх момантаў. Паўтаруся, што гэтая гульня вельмі важная для набыцця гэтага тонусу, – сказаў Скрыпчанка.