Усе навіны

Сяргей Ясінскі: «Карпіцкі – важны гулец для «маладзёжкі», хаця мы не настойвалі на ягоным невыкліку Кандрацьевым»

20 чэрвеня, 14:30

Галоўны трэнер маладзёжнай зборнай Беларусі Сяргей Ясінскі пракаментаваў выклік нападаючага Ягора Карпіцкага ў «маладзёжку», а не ў нацыянальную каманду.

«Задаволены вынікам спарынгу з расіянамі (5:1). Што да гульні, тут заўсёды знойдуцца недахопы. Тым не менш вельмі парадавала рэалізацыя момантаў. Калі б мы і ў першых адборачных сустрэчах выдалі такую эфектыўнасць, мелі б максімум ачкоў. Але што было, тое мінула.

Важна, што зараз нападаючыя забіваюць, асабліва адзначу форму, у якой знаходзіцца Карпіцкі. Для «маладзёжкі» гэта важны гулец. Хоць мы ніякім чынам не настойвалі на ягоным невыкліку ў нацыянальную каманду – Георгій Пятровіч Кандрацьеў сам прымае рашэнні», – сказаў Ясінскі.