Усе навіны

Молаш пра лёсаванне ЛК: «Паўплывае надвор'е – на Кіпры будзе вельмі спякотна, гуляць будзе вельмі цяжка»

21 чэрвеня, 15:37

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш пракаментаваў вынікі лёсавання другога раўнда кваліфікацыі Лігі канферэнцый. Нагадаем, што жодзінцы згуляюць з кіпрскім АЕК.

– Першапачаткова разумелі, што будзе няпроста, у 2-м раундзе ўжо няма простых супернікаў. АЕК заняў трэцяе месца ў мінулым чэмпіянаце, у каманды іспанскі трэнер [Хасэ Луіс Ольтра], у складзе некалькі іспанскіх і партугальскіх легіянераў. Плюс сам па сабе клуб мае багаты досвед гульні ў еўракубках. Вядома, паўплывае і надвор'е – на Кіпры, верагодна, будзе вельмі спякотна, гуляць будзе вельмі цяжка. Тым не менш, будзем імкнуцца зрабіць усё, што можам.

– Як раніцай глядзелі на пяцёрку магчымых супернікаў?

– З разуменнем. Выбіраць не даводзілася. Бачылі, што слабых тамака няма. Было зразумела, што цяжка будзе ўсюды.

– Дзе будзеце праводзіць хатні матч?

– Цяпер прадстаўнікі клуба як раз дамаўляюцца аб гэтым. Ёсць варыянты, але я не хацеў бы іх раскрываць зараз, каб не было ніякай няправільнай інфармацыі, – сказаў Молаш.